АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ
Вучні павінны:
правільна ўжываць тэрміны і выкарыстоўваць паняцці: лічба, разрад, клас, натуральны лік, натуральны рад, каардыната пункта на каардынатным прамені, цотны лік няцотны лік, просты лік, састаўны лік, узаемна простыя лікі, ступень з натуральным паказчыкам;
дзельнікі ліку, раскладанне ліку на множнікі, агульны дзельнік, агульнае кратнае, найбольшы агульны дзельнік, найменшае агульнае кратнае;
ведаць:
розніцу паміж лічбай і лікам;
пазіцыйны запіс натуральнага ліку;
правіла акруглення натуральных лікаў;
прыметы дзялімасці на 2, 3, 4, 5, 9, 10;
умець:
чытаць і запісваць натуральныя лікі;
выконваць арыфметычныя дзеянні з натуральнымі лікамі;
прадстаўляць натуральныя лікі ў выглядзе здабытку простых множнікаў;
паказваць каардынатны прамень, знаходзіць каардынату пункта, выяўленага на дадзеным прамені, і па зададзенай каардынаце адлюстроўваць пункт на каардынатным прамені;
параўноўваць два лікі і больш за два лікі;
прадстаўляць натуральныя лікі ў выглядзе сумы разрадных складаемых;
прадстаўляць здабытак аднолькавых натуральных множнікаў ў выглядзе ступені з натураль-ным паказчыкам;
акругляць натуральны лік да пэўнага разраду;
прымяняць законы арыфметычных дзеянняў для спрашчэння (рацыянальнасці) вылічэнняў;
знаходзіць дзельнікі ліку і крытныя ліку; агульныя дзельнікі лікаў і агульныя кратныя лікаў; найбольшы агульны дзельнік і найменшая агульны кратны;
выконваць дзяленне з астачай і прадстаўляць лік у выглядзе сумы астачы і здабытку дзелі і дзельніка (a = b·g + r, где 0 < r < b);
кантраляваць правільнасць выканання арыфметычных дзеянняў;
будаваць мадэль умовы задачы (у выглядзе табліцы, схемы, чарцяжу), у якой дадзены значэнні двух з трох узаемазвызаных велічынь, з мэтай пошуку яе рашэння і умення ажыццяўляць пераход ад адной мадэлі да другой;
інтэрпрэтаваць вынікі вылічэнняў у задачы, даследаваць атрыманае рашэнне задач.
Комментариев нет:
Отправить комментарий