Наглядная геаметрыя

АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ

ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны:

мець наглядна-вобразнае ўяўленне пра геаметрычныя фігуры, іх уласцівасці і велічыні:
пункт, прамая, плоскасць;
прамень, адрэзак, вугал;
перпендыкулярныя і паралельныя прамыя;
ломаная, замкнутая і незамкнутая ломаныя;
многавугольнік;
прамавугольны паралелепіпед, куб;
ведаць:
віды вуглоў: востры, прамы, тупы, разгорнуты;
адзінкі вымярэння вуглоў, даўжыні, плошчы, аб’ёму;
умець:
распазнаваць, чытаць і паказваць элементы вугла, многавугольніка, прамавугольнага паралелепіпеда і куба;
вымяраць велічыню вугла з дапамогай транспарціра;
будаваць: вугал па дадзенай градуснай меры з дапамогай транспарціра; паралельныя і перпендыкулярныя прамыя з дапамогай вугольніка;
вылічваць: перыметр многавугольніка, плошчу многавугольніка шляхам разбіцця на часткі (прамавугольнікі, квадраты, прамавугольныя трохвугольнікі); аб’ём прамавугольнага паралелепіпеда і куба;
рашаць практыка-арыентаваныя задачы, задачы з міжпрадметным зместам, аналізаваць і даследаваць выніка рашэння.


            
Адкрыты ўрок                                       Прэзентацыі


                       Дыдактычны матэрыял                          Вучымся цікава

Комментариев нет:

Отправить комментарий