Звычайныя дробы

   АСНОЎНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ВЫНІКАЎ ВУЧЭБНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ

Вучні павінны:

правільна ўжываць тэрміны і выкарыстоўваць паняцці:
звычайны дроб, лічнік і назоўнік дробу, правільны і няправільны дроб, скарачальны дроб; нескарачальны дроб; змяшаны лік, узаемна зваротныя лікі;
сярэдняе арыфметычнае некалькіх лікаў;
лінейная і слупковая дыяграмы;
ведаць: асноўную ўласцівасць дробу;
умець:
чытаць і запісваць звычайныя дробы;
паказваць звычайныя дробы на каардынатным прамені;
запісваць натуральныя лікі ў выглядзе дробу з дадзеным назоўнікам, запісваць змяшаны лік у выглядзе няправільнага дробу і няправільны дроб у выглядзе змяшанага ліку;
прымяняць правіла скарачэння дробаў;
выкарыстоўваць алгарытм знаходжання найбольшага агульнага дзельніка для скарачэння дробу;
прыводзіць дробы да новага назоўніка, прыводзіць дробы да найменшага агульнага назоўніка;
прымяняць алгарытм знаходжання найменшага агульнага кратнага для знаходжання найменшага агульнага назоўніка;
знаходзіць лік, адваротны дадзенаму ліку;
выконваць арыфметычныя дзеянні са звычайнымі дробамі;
прымяняць законы арыфметычных дзеянняў для спрашчэння вылічэнняў і пераўтварэння выразаў;
знаходзіць значэнні выразаў пры дадзеных дробавых значэннях зменных;
знаходзіць сярэдняе арыфметычнае некалькіх лікаў;
інтэрпрэціраваць і пераўтвараць прадстаўленую ў табліцах і на дыяграмах інфармацыю, якая адлюстроўвае ўласцівасці і характарыстыкі рэальных працэсаў і з’яў, і рашаць адваротную задачу;
мадэляваць умову задач у выглядзе дыяграм, табліц, схем;
рашаць практыка-арыентаваныя задачы, задачы з міжпрадметным зместам, аналізаваць і даследаваць атрыманыя вынікі.


            
Адкрыты ўрок                                       Прэзентацыі


                       Дыдактычны матэрыял                          Вучымся цікава

Комментариев нет:

Отправить комментарий